Ігар Марзалюк — доктар гістарычных навук і адзін з самых вядомых праўладных гісторыкаў у краіне. З 2010-х гадоў ён актыўна падтрымлівае палітыку Лукашэнкі і рэгулярна з’яўляецца ў эфірах дзяржаўных каналаў, дзе тлумачыць гістарычныя падзеі, часта з «патрэбнага» пункту гледжання. Але нечакана часткі інтэрв’ю з ягоным удзелам, а таксама выступаў, трапілі ў TikTok і сталі папулярнымі сярод зумераў — маладых беларусаў, якія знайшлі ў ягоных словах новы сэнс.
Чытайце таксама: «Сохраним правду». Как брестские прокуроры ходят по предприятиям и вузам и завышают в 2 раза цифру жертв «Тростенца»
У відэа, якія набываюць папулярнасць, Ігар Марзалюк распавядае пра сярэднявяковую гісторыю продкаў беларусаў. У іх ён разбурае прарасейскія наратывы, дзе беларусы ў гісторыі Усходняй Еўропы прадстаўлены як «малодшыя браты» расейцаў.
«Выглядае, што ўсё наадварот. Беларускае Палессе — зыходная тэрыторыя, дзе адбылося афармленне і нараджэнне агульнаславянскай супольнасці. Славянская мова загучала ўпершыню ў свеце на землях паўднёвай і паўднёва-усходняй Беларусі. Менавіта адсюль напрацягу наступных стагоддзяў адбывалася заваёўванне і каланізацыя славянамі іншых еўрапейскіх зямель», — кажа Марзалюк.
@narezka.bielarus #беларусь #беларускаямова #беларускіцікток #гісторыя #культура ♬ Øfdream: Thelema (Slowed & Bass Boosted) — Øfdream
Гісторык таксама выказаўся пра расейцаў, якія прыніжаюць украінцаў і беларусаў, прадстаўляючы іх ролю ў гісторыі як другасную, а расейцаў — як першасную:
«Масавая расейская самасвядомасць узнікла не на ўзроўні эліты — не ў часы Пушкіна ці Лермантава. Яна сфарміравалася значна пазней — у перыяд ленінска-сталінскай мадэрнізацыі. Калі беларусы называлі сябе “тутэйшымі”, то расейцы — “пскапскімі”. Разуменне айчыны як адзінага ментальнага і нацыянальнага цэлага — даволі позняя з’ява».
@narezka.bielarus #беларусь #россия #русские #беларусь🇧🇾 #беларускіцікток ♬ I Lose It — SUNSHXNE
Набылі папулярнасць і больш кароткія ролікі з гістарычнымі фактамі пра асобаў гісторыі Беларусі. У адным з іх Марзалюк узгадвае Саламона Русінскага — першага беларуса, які «зафіксаваў сваю беларускасць» у XVI стагоддзі.
@narezka.bielarus #беларусь #Россия #русь #беларускіцікток #мова ♬ NITE II (Slowed) — ELVEN DIOR
У іншым гісторык узгадвае Усяслава Чарадзея, які «лічыў Ноўгарад сваёй калоніяй»: «Ён меў намер і польскую поўнач захапіць, дамінаваць ва ўсёй гэтай вялічэзнай прасторы. Нерэалізаваны праект імперскі».
@narezka.bielarus #беларусь #новгород #россия #беларускіцікток #империя ♬ som original — Nico News
Што маладыя беларусы думаюць пра відэа
Многім беларускім карыстальнікам спадабаліся гэтыя відэа: у каментарах яны адзначаюць, што прыемна здзіўлены выказванням гісторыка, які пісаў ім падручнікі. А некаторыя пішуць, што ў каштоўнасцях Марзалюк ім сапраўды блізкі.
- «Марзалюк — гэта наш зубр».
- «Наш ваўкалак!».
- «Выдаў базу».
- «Паважаю гэтага гісторыка».
- «Хоць у чымсьці з ім згодны», — пішуць людзі, улічваючы ўсю ягоную біяграфію.
Чытайце таксама: Время гигиных и бондаревых. Дикая охота на Кастуся Калиновского
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: