людзі саджаюць дрэвы

Пад Кіраўскам пасадзілі расійскія дубкі: «як сімвал жыцця і надзеі»

05.11.2025 06:19 Мясцовыя жыхары саджаюць дрэвы пад Кіраўскам. Источник фото

У Борках адбылася акцыя па азеляненні тэрыторыі. Але для яе, чамусьці, не знайшлося беларускіх дубкоў.
Читайте BGmedia в:

У Кіраўскім раёне пасадзілі дубкі, прывезеныя з Расіі. Мясцовыя ўлады запэўніваюць, што гэтыя дрэвы «ўвасабляюць новае жыццё». Але чаму для гэтага абралі не беларускія саджанцы — застаецца загадкай.

Чытайце таксама: Год добраўпарадкавання ў Беларусі: «балоты» на дарогах, праз якія цяжка прайсці

Раней BGmedia ужо звяртала ўвагу на праблемы з азеляненнем у Беларусі. Так, мінчукі неаднаразова паведамлялі, што камунальныя службы абразалі цалкам здаровыя дрэвы. Пры гэтым работы праводзіліся ў не той сезон, што можа пашкодзіць дрэвам і перашкодзіць іх далейшаму росту.

@365bel Спиливать деревья — новый тренд в Беларуси? Города превращают в «каменные джунгли». В соцсетях беларусы обращают внимание на то, что коммунальные службы довольно часто обрубают ветки деревьев, которые находятся возле жилых многоквартирных домов. Это явление встречается повсюду: как в столице, так и в других городах, от областных центров до регионов. На видео, которое опубликовала минчанка, видно, что от деревьев ничего не осталось: ветки с листьями лежат на земле, остались только голые палки. «Зачем? Ведь было так красиво…» — отмечает жительница столицы. #беларусь #новостибеларусь #минск #природабеларусь #минсксейчас ♬ original sound — 365bel

Каля мемарыяльнага знака «Памяці спаленых вёсак» у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна адбылася акцыя па пасадцы дубоў. У ёй удзельнічалі старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава, работнікі жылкамгаса і мясцовыя школьнікі.

Як паведамляе рэгіянальнае выданне Магілёў.media, саджанцы прывезлі з Белгарадскай вобласці Расіі. Арганізатары тлумачаць гэта тым, што «саджанцы дуба, прывезеныя з Расійскай Федэрацыі, увасабляюць новае жыццё, надзею і адраджэнне».

Аднак застаецца незразумелым, чаму менавіта расійскія дрэвы павінны быць сімвалам памяці і адраджэння беларускіх вёсак. Добрую ініцыятыву па азеляненні суправаджала ідэалагічная рыторыка, якая пакінула пасля сябе больш пытанняў, чым адказаў.

Чытайце таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: